На ростанях Любовi - 22 -

Виктор Шатило
Не ўзрасцеш з дубровы, мятны сад.
А на падлозе ласціцца каханне!..
У тым Любоў. Надзея. Пакаранне. -
Магічны лад! - містычны перагляд!
       Каўнер іскрыць - завостраны душой
       У тонкі свет; і знешнія праявы
       Прыкмеціць зрок глыбей: за справы!
       Не кожны ранак вымыты расой...
Шугаю! засталося што, з таго.
Зірну на сферы. На абсяг замкнёны.
У ім няма паўтору, - дзе імёны?!
Хвіль новых токі - краскамі - чаго?..
       Вякуе на ігліцы лесу час.
       І забыццё следам наступае.
       О, як тады душа мая ступае
       І колькі квету воку напаказ!..
Мінуўшчыны юнацяцца сады!
Твор - ручай - настыраю без болю.
А салавей, а жаўрукі пад столлю.
У строях белых на пагорку ты!
       Там голаснасць! музыка і смех!
       І я вачэй не бачу развітання.
       Там рэху - дабрадзей гучання!
       Пешшу ходзіць поўня, - ночы б е г.