На Ганны

Вершы
А Надзея жаночага роду,
З ёй нічога табе не зрабіць.
Немагчыма даць хабар народу,
Не прымусіць яго, не забіць,
Калі ў масе жывой і свядомай
Уваскрэсне Надзеі прамень.
Вось ляжыш ты ў труне нерухомы,
Падарыўшы нам цуд перамен,
І сыход гэты доўгачаканы
Прадказаў летась нейкі юнак:
«Будзе сьвята. Памрэш ты на Ганны*,
Дваццаць шостага». Хай будзе так.

26.07.2023(4)


*Святая Ганна (Saint Anne, таксама Ann або Anna, ад яўрэйскага Hannah) — у хрысціянстве маці Багародзіцы, бабуля Ісуса Хрыста, жонка святога Іаакіма (St. Joachim), якая нарадзіла дачку цудоўным чынам пасля доўгіх гадоў бяздзетнага шлюбу.
Да святой Ганны звяртаюцца як да абаронцы цяжарных жанчын. Менавіта да яе звяртаюць свае малітвы з тым, каб роды былі лёгкімі, дзіця нарадзілася здаровым, і каб малака было дастаткова. Святая Ганна з'яўляецца таксама заступніцай прачак і вышывальшчыц, бо гэтыя рамёствы звязаны з функцыямі маці.