На ростанях Любовi - 26 -

Виктор Шатило
Каханая! і зорак вочы -
Гронкі ночы! - світаннем за душой...
Мкне лета: на малацэ сырадой;
Ветрагону ўласціва: хоча
       Цень адкрыць пацеркі; ляцяць
       Воўк схуднелы, скруткамі сабакі...
       Сцяблу цярпець, як полю мака - 
       Страхоцце танкастволіць, каб узняць!..
Помніш, захад? - прадракае ноч.
Валасы сутоння накрываюць.
Дзень. Аблокі цемру дарываюць.
Узоры - прорвы невідушчых воч...
       Толькі? Дбаў аб тым: у голаў
       Брыдзе дакор, цяпла абрыс! -
       Шаты поўдня, спякотны кіпарыс! -
       Пякотнае вадой, на млын, наўкола.
Донцаў зірк! - спадкаемцы адтуль!
Пыхне прамень. І прамень слугуе?
Гукам арфы арфу зноў сілкуе,
Майстраваць збіраецца... І стуль
       Думка шугае, - таямніц памкненне.
       У ланцугах праедуць скразнякі...
       Сам-насам... Любіш? - двайнікі!!!
       Сыходзіш - зерне сталася насеннем.