На ростанях Любовi - 27-

Виктор Шатило
Не пакідай, дар, турбуй душу.
Сцюжыць луг - шэрань яшчэ точыць -
І немы дых холаду сурочыць,
Тым, што прайшоў зім мяжу...
       Аўрора спіць. Поўня праз раллю.
       Шпіль. Завостраны. Крыжам тут пільна.
       Успомніў, ранкам, як высока... Вільня.
       Містэрыі ахопяць - прывіды лаўлю...
Мяце ў твар. Сняжыца. Мора слёз.
Цярэбіць дымны вей - рой за драму
Вачэй зімы... Іду ў шкляную Браму.
Цяпер адолеў Браму на вырост...
       Снягі - праз голаснасць - сілкі, сілкі.
       Космы віхру; юшкі не яднае;
       Ляск гурб гарбатых стырно пазнае...
       Спыніць спрабуе кроў дотык рукі...
Не! Гурбы! Не! Дранцвіць - душу?
Архітэктуру музыкі - асалоду?
Лаўра ліст падкрэсліць пашаноту!
Вады віно дадасць - гладышу?..
       Ірвуць завеі. Гул. Дратоў, слупоў.
       Пошчак нястомны. Радасць. Правіна.
       Шыбуе... квет; зноўку бачу: Вільня!
       Двух руж суцэльных дыхае Любоў...