Ганарлiвасць, як праказа

Мария Мучинская
Туманiць ганарлiвасць, як праказа,  розум,
Лжэкрылы  кружаць птахам ў вышынi.
Калi у клетцы, ўзняцца, насамрэч, не можам,
Лжэгонар сэрцу лепш любой бранi.

У стане эйфарыi цешымся сабою,
Бярэ багiня Мара у палон.
Хто прызнае нас, не пярэчыць –  мы з душою,
I не дай Бог –  хто скалане наш трон…

Хлуслiваю саломкай выслалi дарогу,
Ды не хапае здольнасцi ўзляцець.
Упарта ганарлiвасць клiчам на падмогу,
Нам дыфiрамбы днём i ноччу пець…

Убогасць, ганарлiвасць дзве сяброўкi, сёстры –
Палярнасць памяняў духоўны свет.
Душой i сэрцам зразумець наш ход не проста…
Дзе не хапае моцы –  там навет…

Калоцiць нас агонiя, як бачым ўзлёты,
Выццём гатовы ўсё звярнуць у прах.
З шаленствам гневу топчам светлае ў балотах,
Так крок за крокам прыблiжаем крах.

Не можа стаць падмуркам моцным нам лжэпраўда,
Святло загляне ў клетку прамяньком.
Убачыць прыдзецца уродлiвае «заўтра»,
Ды развiтацца з блудным доўгiм  сном.