Заспявай мне песню

Воронова Лилия
Заспявай мне песню, ты на роднай мове,
Як матуля, цiха песню заспявай.
I пад гэту песню ўспомнiца былое,
Родная старонка i радзiмы край.

Заспявай мне песню, каб кранула сэрца,
Каб кранула штосьцi ў маёй душы.
Каб яна спявала i ляцела птушкай
У далёка- блiзкi  край мне дарагi.

Заспявай пра долю, што матуля просiць,
Галаву схiлiўшы, для дзяцей сваiх.
I як татка з ранку травы ў полi косiць,
I пра думы ў сэрцы кожнага iз iх.

Заспявай, былое каб магла я ўспомнiць,
Як квiтнеў вясною  наш пахучы сад.
Заспявай пра тое, душу што трывожыць,
I паслухаць песню кожны быў бы рад.

 10.02.2018