Царыца

Виктор Шатило
Ах, мая царыца,
Верная душа,
Некалі мірыцца
Прагнула душа...

У абдоймах жарсці -
На адхонах дзён -
Сонца бы пакласці -
Рэшткі нашых дзён!..

Каб купец не здолеў
Іх упадабаць.
Каб скразняк ачоліў
Ціш хутчэй прыдбаць

На дарозе змовы,
Дзе жыццё - кругі.
Таямніцай ловы.
Вынайсці, - кругі?..

Мы, о! мы фантаны!
Вадаграй! праз пыл!
Мы любві фазаны, -
Аж іскрыцца пыл!..

О, мая царыца.
І вышынь - шаша.
Дзе б ні быў - царыца.
Там ёсць - ты - спярша!..