Лейцы

Валерий Хотеев
Зорны пыл абцёршы з небасхіла.
Сонца раніца паставіла як пляшку,
І вакенцам шчодра так наліла,
Каб гаротным днём было не цяжка.

Я пайшоў, цябе не пабудзіўшы.
Не хацеў пабачыць шкадаванне –
Не стрымалася ўчора, саступіўшы
Мне.
Цяжкому полымю кахання.

Я – кахаю ўсё яшчэ. І ты – кахала.
У Маскве. Таму са дваццаць год...
Дзісь ты нема, коратка ўздыхала.
Бы прыдумаць не магла нагод.

Па якім усё, што адбылося –
І тады, і зараз ноччу тут –
Апраўдаць хоць як бы ўдалося...
Растлумачыць сэнс нашых пакут.


Я іду па ліпавай алейцы.
Я іду пакуль даюць ісці
З неба сонечныя лейцы.
С сэрца – рускае «прости».