Адлегласць даужынёй у вайну

Жанна Олехнович
Прысвячаецца дзяўчыне з-пад Адэсы

Паміж намі адлегласць
Даўжынёй у вайну.
Ты жывеш сярод гора,
Я спакойна жыву.

Мару я пра сустрэчу,
А ці будзе яна?
Надышоў зноўку вечар,
Разам з ім і журба.

Сэрца словамі цешу:
Бог цябе беражэ.
Як ні тут, то ў небе
Я сустрэну цябе.