Зварот да любовi

Вера Михно
Хай туманам зацягнула далячынь,
Хай з мінулага не вернецца нічога,
Не маўчы, любоў зямная, не маўчы,
Да цябе я ўсё ж імкнуся, не да Бога.

Праз дрыготкі пацалунак уначы
Дай цяпла, хай без агню яно, з трывогай.
Не маўчы, любоў зямная, не маўчы,
Да цябе я ўсё ж імкнуся, не да Бога.

Раны лёсу мне бальзамам залячы,
Так душы твая патрэбна дапамога!
Не маўчы, любоў зямная, не маўчы,
На цябе я спадзяюся, як на Бога!