Анёл, не плач

Наталья Пекарская
http://stihi.ru/2019/01/08/5498 Лариса Кос Ангел
перевод на белорусский язык

Не плач! Шаптаў анёл мне на плячы.
Бо боль ва ўсіх ... У кожнага свая.
І ношу тую, што даверылі табе ...
Павінна несці, да канца!

Не плач! Не варта лёс свой наракаць.
Давай слязу тваю, змахну крылом ...
Так хочацца цябе прыціснуць, боль прыняць ...
Адвесці ад бяды, сагрэць цяплом...

Не плач! Не трэба! Пройдзем мы з табой ...
Мы вытрымаем ... Шчасце  ты спазнаеш ...
Любоў і вера, вернуцца. У дом.
І ў небе зоркі  заблішчаць, заззяюць ...

Але не слухаю ў адчаі плачу,
І як малітва, з маіх вуснаў паляціць ...
Не, не дарма, усё цяжкое...
Бог Вышні можа толькі моцным даручыць.
сакавік 2020