Я крочыу з кавярнi памалу

Леонтий Обринский
  Я крочыў з кавярні памалу.
       (жартоўны верш)

Цягнік адышоў. Апусцелы перон
З палёгкай уздыхнуў ад кагалу...
Не бег напярэймы, тым больш наўздагон --
Я крочыў з кавярні памалу.

Змяніў колер вока стары святлафор,--
Чырвоныя блікі запалі на рэйкі...
З бутэлькі дапіў я апошні кагор
І мацаў, ці ёсць у кішэні цукеркі.

Другі б закурыў, але я не куру.
Цукеркі смактаць -- гэта іншая справа.
Цягнік адышоў... Я спазніўся крыху --
Ў кавярні завяз -- вось такая праява.

Спазніўся крыху, здаў у касу білет --
Прыемна адчуць у кішэні капейкі...
Цягнік адышоў і, здаецца, услед
Пабеглі за ім нерухомыя рэйкі.

А я прыпыніўся, паправіў пляцак,
Што муляў мне плечы і спіну...
З усмешкай падумаў: які ж я дзівак --
Дарэмна кавярню пакінуў.