Из окна родимой хаты

Василий Азоронок
               
                Из детских впечатлений, по рассказам земляков.

(на белорусском языке)

…Вобраз маці - на плаціне
Ў сонечнай сукенцы,
Бы радзімая карціна:
Белыя суквецці.

На плаціне – не ў пустэчы,
Над ракой прыгожай,
Дзе палоніла Бярэшча
Павалочнай ношай.

Там і хваля абнімала
Край душыстых пожань,
А ў полі паўставала
Воблачкамі збожжа.


Маці ў постаці нябеснай
Блізка і далёка,
І заводзіць сэрца песню
Гледачом іконкі.


16.04/23