Пра настальгiчнае

Анатолий Яльницкий
Чыстых крыніц цячэнне,
Шэлест старых дубраў,
Белых буслоў кружэнне,
Водар мядовых траў.

Вецер змятае вёсны
Пылам лясных дарог,
Падае ліст залётны
Ніцма на мокры мох.

Доўгай касой бярозка
Сціпла хавае твар,
Дзесьці за гаем вёска
Дрэмле пад коўдрай хмар.

Гучна трашчыць сарока,
Бачны часовы госць,
Хата ваконным вокам
Плача пра маладосць.