Дубовы

Вершы
Дуб стаяў за рэчкай, татам быў усім…
Зараз толькі попел, толькі ў небе дым.
Засланяў ад ветру ён сваіх дзяцей,
Вораг знішчыў дрэва ў полымі падзей.

Калыхае вецер дрэвы ля ракі
І спяваюць дрэвы, бо іх лёс такі.
Рэха адгукнецца смуткам i тугой,
Песня палiецца плачам над вадой.

А па небе хмары чорныя лятуць,
Вецер што ёсць моцы пачынае дзьмуць.
Ён з галля, з лістоты скруціць каўтуны.
Дрэвы – нiбы дзецi пасярод вайны.

08.05.2023

Дуб стаяў над рэчкай, татам быў усім…
Зараз толькi попел ад яго i дым.
Засланяў ад ветру ён сваіх дзяцей,
Ды не здолеў ад няпрошаных гасцей.

Калыхае вецер дрэвы ля ракі
І спяваюць дрэвы, бо іх лёс такі.
Рэха адгукнецца смуткам i тугой,
Песня палiецца плачам над вадой.

А па небе хмары чорныя лятуць,
Вецер што ёсць моцы пачынае дзьмуць.
Ён з галля, з лістоты скруціць каўтуны.
Дрэвы – нiбы дзецi пасярод вайны.

09.05.2023

Не абараніў ад жудасных гасцей