А што яшчэ патрэбна

Марина Ковалёнок
А што яшчэ патрэбна нам з табою?
Чаго, з таго што трэба, не стае?
Прасіць у Бога міру і спакою;
Прасіць - няхай здароўечка дае;
Няхай у добрых справах дапаможа;
Мець сілы, каб другога падтрымаць;
Прасіць заўсёды: "Навучы нас, Божа!";
Трывожыцца, клапоцячыся, дбаць;
Рабіцца разумней і чалавечней,
Удасканальвацца, прагнаць ляноты цень;
Паверыць сэрцам праўдзе Бога  вечнай
І дзякаваць за кожны новы дзень;
Служыць Радзіме працай, мудрым словам -
Любоў з пяшчотай пранасіць у ім;
Дарыць святло з усмешкаю вясёлай...
І наша "сёння" стане залатым.