яна тольк хацела зраб ць глыток

Владимир Кушарев-Вода
Хельга  пачала прыбіраць ў пакоях , пасля таго як паклала маленчу спаць. Час ідзе і хутка і марудна...
Ўжо і дзіцяці крыху падорослела.
    Хоць і Галіна Брачыславаўна была аккуратнай жанчынай , але ўсе ж сабіраўся пыл, ды і Хельга здавалася не шмат знаходзіцца на працы. Пачысціла содай парцаляныя кубачкі.  Пасцірала свой халат які ўзяла з сабой з працы. На хвіліну як прыбралася ўсе зазіхацела, і сталася такая цішыня , только чулася як спіць маленча. Мабыць і Хельга любіла больш цішыню, мабыць так і сталася.
Не была яна ў дзяцінстве такой дзяўчынкай, як бы наросхрыст, вельмі стрыманая.
    Села на ложак , дзе спачывала Галіна Брачыславаўна, кранула руку. Потым ўстала заварыла маленькі кубачак кавы, заварыла як гэта любяць ...Як бы сапраўдная кава , горкая , але на што ей ужо салодкае. За фігуру яна не перажывала. Але і шмат есці не хацела. Як бы ў гэтым трымала яе натура. 
    Зараз яна апынулася на другім беразе. Дзе той Райніс , дзе тыя рамонтнікі, ані грукату, аніякага клёкату....
   Часам Хельга думала, ці не застаецца яна ўдалечыні якой небудзь сутнасці жыцця. Але раптам тая далечынь здавалася не глыбокай, а мізэрнай. Як быццам яна толькі хацела зрабіць глыток ад кавы.