Свята першага агурка

Марина Ковалёнок
Долькі ценькія адразае
Хутка вострым нажом рука.
Радасць! Сёння мы адзначаем
Свята першага агурка!

Ён зусім не такі, як з крамы.
З кухні пах у пакой нясе.
Ён рукой клапатлівай мамы
Ўзгадаваны быў на лясе.

Як смаліла ў апоўдні сонца!
Як выпальвала суш лісткі!
Шэраг дзён чакання бясконцы...
Дачакаліся ж - агуркі!

Ставіць ежу, нясе да столу
Гаспадыня. Сядзім з табой.
Гэты ж вершык такі вясёлы
Як падзяка за працу ёй.