Сонца чырванню на захадзе палае

Виктор Шатило
Сонца чырванню на захадзе палае.
На ўсходзе замець наспяе.
А між імі бліскае, лунае
Месяц жоўты - зрэзам паўстае.
Зорак сініх статкі ў Сусвеце
Выбіраюць лепшыя лугі.
Так вясёлкі трушчыць квет, - другі.
Зніклі донцы казак; на суквецці
Дзень згарае. Плямамі хаціны.
Нівы пакрывае сівізна.
Наплываюць восені гадзіны.
Над зямлёй - вясна ільдом адна.
Заўтра снег асунецца вятрамі.
І заваліць хаты і двары.
Знікне сад, крыніца і бары.
Заўтра снег. І дым памкне дварамі...