Жыцця нязменны лёс. Бел

Николай Сергеевич 01
Як добра, раненька выходзіць,
Гуляць па лекавай траве,
Калі з пад хмары на усходзе
Магутны сонца дыск ўсплыве.

Калі ад купалаў сабораў
Прамень адбіўся у рацэ,
Калі пасля нядоўгіх збораў
Малітваслоў і Крыж ў руцэ.

У рад стаяць будынкаў гмахі,
Сабор, што люд наш будаваў
Ты да яго тым светлым шляхам
Ідзеш, што Божа дараваў.

Пад гоман птушак з пад нябёсаў,
Звонаў вібрацыя плыве,
Падзяку Богу, свайму лёсу
Узносіш ў сэрцы, галаве.

Зямлі апшарам закаханы
І ціхай гутаркай бяроз,
Сусветам, Богам дараваным
Які - жыцця нязменны лёс.