Высотнае золата сухога чарота

Виктор Шатило
Стаяў сцяной густы чарот.
Пасля - як птушка шапацеў!..
Быў лесам ён сярод балот.
Удалеч мройную глядзеў.
І калі жоўк, марнеў, чарот, -
Ён хоць і сенам - шапацеў!
Стаяў сцяной сярод балот.
Высотным золатам міхцеў...