Чорныя дрэвы

Александр Михан
 Чорныя дрэвы заўсёды вітаюць
Тых, хто ідзе ў свой апошні паход.
Чорныя дрэвы кожнаму баюць,
Дзе лепей бачна захад-усход.

Чорныя дрэвы - светлыя душы,
Што апалілі стагоддзі агнём.
Чорныя дрэвы - завялыя ружы,
Лісце губляюць ноччу і днём.

Чорныя дрэвы - твае ўспаміны
Цёмныя плямы ў сэрцы, вачах.
Чорныя дрэвы з галінак асіны,
Над галавой тваей створаны дах...