In the air castle of the queen of spring

Виктор Шатило
Няхай, няхай яна хлусіла:
Зірнула болем... міла!
Вянок усклала мне на голаў!..
Няхай. Вясна цвіла! Наўкола!
Душу кранала цеплыня:
Я памятаю подых дня -
Узнёсся з лавай за аблокі;
Квітнелі дрэвы, рэха, крокі;
Трымцелі птушкі - вышыні...
І позірк ейны вастрыні,
Наскрозь душу маю праткнуў -
І, раптам, дух ускалыхнуў!
Я - плыў! - крыламі махнуў,
Я быў, жыццём тады - дыхнуў,
І над абшарамі - клянуся -
Лунаў, падумаў: не вярнуся
На гэты горад камянёў,
Дзе халадэча прамянёў,
Дзе твораць вочы тло; а твары
Вякоў спархнеласці - пачвары...
     _______________
Няхай, няхай яна хлусіла.
Зірнула болем цнотным міла...
Мяне ўзвысіла яна.
А свет адхукала вясна!