Як мятлiк

Ивета Витко
Мятлік у атупенні
Шалёна б'ецца ў шкло.
Знікаюць паціху надзеі,
Бы ў вечары сонца святло.

Усмешак няма на тварах,
Прасвету ў жыцці не відно,
І шэпат гучыць у кулуарах:
Мы мятлікі ўжо даўно.