З рос замерзлых

Ицхак Скородинский
На целе палянкі,
ірванай ранкай –
праталінка…

Пырскае ў вочы
ззяннем неба -
страз першацвету…

А на тых, хто трымціць,
на пялёстках -
пробліск світання…

І,
з рос замерзлых,
скупая
сляза.

А за лесам,
За лесам…

Граза.