Сярод шчырых людзей. Бел

Николай Сергеевич 01
Беларусь, – няма лепшага краю,
Не спаткаў я цяплей анідзе.
Як люблю я цябе, як кахаю,
Добра як сярод шчырых людзей.

Захавала свой гонар і нораў
Сярод казачных – дзіўных лясоў,
Журавінных балот, і азёраў,
Мноства рэчак, пяшчаных мысоў.

Дзе суніцы і пах чабаровы–
Дзе заўжды кожны сябра і брат.
Дзе гаворка на матчынай мове
Нашы людзі, жыццёвы уклад,

А калі, завітаў да нас вораг,
З ім змагаліся ўсе як адзін.
У дубровах, гаях, сярод бору
Захавалася шмат з тых гадзін.

На Зямлі няма лепшага краю–
Добра жыць сярод шчырых людзей,
Я люблю Беларусь я кахаю,
Даражэй няма ўсвеце нідзе!!!