Будзем жыць, як набяжыць

Ивета Витко
Будзем жыць, як набяжыць:
Сумаваць, мінулым даражыць,
Марыць, верыць, бачыць сны,
Прадаваць сябе за паўцаны.

Спадзявацца станем на авось,
Супакойваць добрай кнігай злосць
І казаць сабе ў кампаніі тугі,
Што надыдзе хутка час другі.