Калiсьцi мы былi як дзецi

Виктор Шатило
Калісьці мы былі як дзеці
Між фанабэрыстых людзей.
І не было вышынь на свеце
Без файных красак і надзей!..

Калісьці мы былі як дзеці,
І вырабніцтвам фарб - падзей! -
Аж адчынілі квет у леце,
Свет хараства, сусветнасць дзей...

Калісьці мы былі як дзеці.
А наш анёл і дабрадзей,
Сядзеў нябачны між гасцей.
Лугі дарыў, цураўся клеці...

Калісьці мы былі, як дзеці,
І файных красак, і надзей.
Між фанабэрыстых людзей
У лепшых днях у іншым свеце!..