Лiст з фронту

Василь Гардзиенак
Я сам сябе згубіў пад Салядарам,
Я сам сябе пад Бахмутам згубіў...
Пад Валнавахай першую парану
Я атрымаў... і першы раз забіў...

Я стрэліў так, ажно заплюшчыў вочы,
І чалавек на цэліку упаў,
Не ведаю ці быў ён нават горшым
За тых каго ў жыцці сваім стракаў...

Прагорклая гарбата на світанні
Усё ж ткі лепей за свінцовы дождж,
Чарговы мы будынак пакідаем,
Бо ён падобны на руіну больш.

Пасля абстрэлу бэлька не ўтрымала,
А мо сцяна вялізную вагу,
Такіх будынкаў будзе йшчэ нямала...
Не могуць вытрымаць... А я магу?!

А я магу чужыя жыцці нішчыць?
Ісці далей за смерцю наўздагон?
І бачыць ў кожным скрыўленым абліччы
Нягучнае пытанне:"Для чаго?..."

Не гучнае пытанне - немы вокліч!
"Навошта і чаму?! Скажы за што?!"
Магілы рыем тым, што ўчора поплеч
Са мною пакідалі гэты дом...

Жывое на зямлі, а нежывое
Кладзецца у зямлю - ніяк інакш.
А я жывы ці не?... Штурхаюць двое...
Ізноў абстрэл, пара ісці ў бліндаж...

І паглыбей у той зямлі схавацца,
Заплюшчыць вочы і застыць на дні,
А як не трэба будзе прыціскацца,
Устаць ў акопе дзе нама вайны.

І я устаў і выпрастаўся болей,
І каску зняў і вочы адамкнуў...
Але навокал шэрае вуголле
І гул ракет, што вораг ў нас шпульнуў.