Дарога праз восень

Ивета Витко
У кошыку шчыльна апяты
Ляжаць,
А вузкая сцежка бяжыць.
Па ёй мы з табою дахаты
Ідзем.
Кажаш ты: "Задажджыць."
Я згодна ківаю, лагодна
На нізкае неба гляджу.
Там хмары плывуць павольна,
Як доказ, што быць дажджу.
Клін доўгі птушыны над полем
Уводзіць чамусьці ў сум.
Шыбуем бясконцым раздоллем
Праз восені сціплы гламур:
На полі - высокае былле,
Пад клёнам - коўдра з лістоў,
А дуб-векавун сваё вецце
Ужо кінуць на вецер гатоў.
Мінаем лагчыну, узгорак,
Вітаем прыветна раку.
За ёй - нежылы падворак,
Бы прывід, на нашам шляху.
Абапал сцежкі - бярозы,
Арэшнік вакол малады.
Малыя сініцы-гарэзы
Снуюць у ім туды-сюды.
Змяняецца вузкая сцежка
На ладны гравійкі насціл.
І проста, і лёгка,
З табой нетаропка
Праз восень
Дарогай
Дадому
Ісці.