Месяц над хатай

Анатолий Яльницкий
Пасінеў жоўты месяц над хатай,
Ад дажджу праліўнога прамок,
Лістапад будзе заноў вінаваты,
Што расквасіў палотны дарог.

Што пунсовыя гронкі рабіны
Зноў сумуюць са зграйкай сініц,
Растварыўся вушак жураўліны
Над празрыстым спляценнем крыніц.

Ты не злуйся на восеньскі месяц,
Гэта толькі часоў калаўрот.
У імглістым ляціць паднябессе
Хуткаплыўны ў мінулае год.