Восень

Тереза Смольская
Павiс туман над возерам
Сiвою барадой.
Я чую подых восенi
Над цёмнаю вадой.
Клубы, нiбыта волаты-
Аж замiирае дух!
Забьецца сэрца молатам
и абвастрыцца слух...
З нябес дзяучаткi-зорачкi
Глядзяцца у шкло вады
Унiз аксамiтным позiркам.
Паклiчу iх: - Сюды!
Няхай над Лiдским возерам
Суквецце зор гарыць!
Не здамся сумнай восенi,
Бо маю права - жыць!