***

Виктория Ковель
Божа! Якое пасланне нясу
У свет гэты брыдкi i чорны?
Шэраю хмарай, здаецца, лячу.
Прывiды,сумракi помсты.
Лепшых з людзей
Зноуку блытае бес.
Зноуку расцягвае пасткi.
Той,хто,здаецца,
Спакойна жыве.
Ноччу iрвецца на часткi.
Сябра згубiу сябе,
Скончыуся мiр.
У пошуках срэбра,
У пошуках страсцi.
Як ён дагэтуль
Размерана жыу,
Так зараз ён
Не баiцца прапасцi.
Што мне жыццё?
Невыразная плынь.
Зноуку нясе мяне,
Зноуку кiдае.
Зблытана усё.
Не жыццё -
Цёмны вiр.
Што там далей,
Хто згадае?
Божа! Здаецца,
Нырнула б у вiр!
Каб праглынулi
Бяздонныя воды.
Так невыносны
Зманлiвы мiр!
Дзе больш
Не знойдзеш пяшчоты.
Веры нiкому
Дауно так няма,
Што разрываецца сэрца.
Цi ж то жыццё?
То бясконца - зiма!
Божа,дзе ж тут маё месца?