Камаедзiца

Василь Гардзиенак
      (народна-аўтарская песня)

Ой, як камы елі,
            пяклі камы,
Ой, як у нядзелю
            мядзведзя завялі,
Завялі у хату
            на святочны стол,
Пасадзілі задам
            ды на зэдлік не на кол.
Ой, ты ясі, мядзведзю(мядзведзіку),
            госцік дарагі,
Святкуй Камаедзю(Камаедзіцу),
            не чапай рукі,
Бо гэтымі рукамі
            гатавалі мы,
Лепей паспытайма,
            паспытай камы!
Ты не грэбуй, Мішу,
            часу не марудзь,
Пачастуйся зь лішкам
            і здаровы будзь,
Будзь увесну добрым
            да лясных гасцей,
Будзем сустракацца
            мы цяпер часцей!
Ой, як камы елі,
            пяклі камы,
Ой, як у нядзелю
            мядзведзя завялі...


Камаедзіца — беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца дваццаць чацвёртага сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.