Шчарбаты плот

Ивета Витко
Шчарбаты плот, здарова, дружа!
Ну як? Трымаешся яшчэ?
Не паваліла цябе сцюжа?
Скрыпіць калітка? Не гніе?
А што каты? Турбуюць часам?
Сядзяць, развесіўшы хвасты?
Крычыць на іх хто-небудзь басам
У час рамантыкі вясны?
Гляджу, яшчэ ёсць рэшткі фарбы
Сям-там на дошках і слупах.
Ты, плот шчарбаты, вельмі ўпарты
І моцны, хоць ужо ў гадах.