Навагодняе пажаданне Радзiме

Сергей Веремеюк
У новым 2024 годзе,
Каб дні тваі Радзіма  не беглі у марным часе,
А жыла ты  жыццём  у спакоі і з лёсам сваім  у згодзе.
Каб  ласкавае, сонечнае  над зямлёю  шчасце,
Кожны ранак   запальвала   агенчыкі радасці  у кожнай  хаце.
І  ніколі больш у тваім  жыцці –лёсу, чорныя хмары,
Не краналі цябе сваімі крыламі, каб  жыла ты доўга,
І  здяйснялісь заўжды народа твайго  мары.
Каб сімвалы гэтага   Новага года,
У жыцці тваім былі  шчаслівай   прыгодай.
Шчасця і здароўя народу - ад дарослага да малога!
З Новым цябе, Радзіма годам!