Нашай вёсцы

Станислав Шастак
Вёскі нашыя знікаюць
З твару роднае зямлі.
Больш нікога не чакаюць,
Бо надзеі ўсе сплылі,

Ці з вясенняю паводкай,
Ці з клінамі журавоў.
Вёска з мамаю малодкай
Ў памяці дзіцячых сноў.

Вёска ў  бэзавым світанні,
Ў кужалю туману срэбраным...
Пра час лепшы твой - паданні
Будуць вельмі нам патрэбны.

Можа зберагуць курганы
Час сялянскае культуры,
Як былі мы пакліканы
Да вытокаў, да натуры.

Як карміла ты дзяржавы,
Будавала гарады,
Камунальна вяла справы
Без начальніцкай нуды.

Ой, вы вёскі, нашы хаты
Стрэхаў зломаных хрыбты
Вокны цеменню зацяты,
Буралом, асот, кусты.