Камень

Валерий Хотеев
Ідуць гады. Цішэе боль.
Зыходзіць з дум шума адчаю.
Я наглядзеўся ўжо ў столь.
І хоць дагэтуль прыкмячаю,

Як варухнецца ліст бярозы,
Як журавель чапляе хмарку...
Аднак дажджынкі – ўжо не слёзы,
Што ўжо не капаюць у чарку.

Цішэе. Так.
Больш не шукаю
Я супадзенняў з адышэдшым.
І пра цябе больш не пытаю –
Былое стала небяспечным.

Яно лягло на глыбіні.
На ём курган каменных думак.
Над ім плывуць ціхія дні –
Жаданы лёсу падарунак.

Былое спіць.
Так спяць вулканы.
Час – кроплі мёртвае вады.
Душы загойваюцца раны.
Сраслося сэрца.

Сапраўды...

Ці прыдзе час вады жывое?
Ці мне паўстаць ізноў жывым?

Ці над курганнаю травою,
На варце вечнага спакою,
Раскінуць рукі над табою –
Стаць шэрым камнем крыжавым?