А у садзе трава някошана

Леонтий Обринский
 А ў садзе трава някошана,
 Крапіва каля плоту, палын...
 І стаю, нібы госць няпрошаны,
 Ля бацькоўскае хаты адзін.

 І ніхто не сустрэне ля весніцаў,
 Прывітальных не выкажа слоў.
 Светлы сум у душы памесціцца --
 Успаміны ўваскрэснуць зноў.

 Цёплы ветрык да твару прытуліцца, --
 Сівізну асцярожна кране...
 І з дзяцінства знаёмая вуліца,
 Стала, быццам, чужой для мяне.

 На пагост, што слязой зацярушаны,
 Накірую памалу свой крок...
 Ад магілы бацькоў голас узрушаны:
 -- Мы чакалі цябе, сынок!..