Жоутыя, чырвоныя спеюць памiдоры

Леонтий Обринский
 Жоўтыя, чырвоныя спеюць памідоры
 У маёй цяпліцы жнівеньскай парой...
 Крыху занядужаў, -- і ўжо час каторы,
 Ляжу на канапе -- дрэнны мой настрой.

 Пазваніў суседцы і кажу, што хворы,
 Што мяне скруціла ў хаце аднаго.
 -- Можа ты падыдзеш, збярэш памідоры,
 Прыставаць не буду -- мне не да таго.

 А суседка кажа: -- Кепска, што ты хворы.
 Я тваю "хваробу" бачыла ва сне...
 На хрэна мне, хлопец, тыя памідоры,
 Калі ты не будзеш прыставаць ка мне!