Снег

Василь Гардзиенак
Я выпаў, каб растаць ў тваіх далонях,
Слязінкай пракаціцца па шчацэ,
Каб затуліцца ў валасах на скронях,
Калі завея ў іх мяне ўпляце.

Я выпаў каб мяне збіралі людзі,
Каб бруд сваёю шчырасцю накрыць,
Але яны хутчэй, каб не марудзіць,
Мяне рыдлёўкай пачыналі біць,

Адпіхвалі вялізнымі каўшамі
І па жывым мне насыпалі соль,
І праціналі шуфлямі-нажамі,
Зразаючы мяне за слоем слой,

І пэцкалі, і коламі душылі,
Плявалі і злаваліся на бель,
А я ляжаў, расціснуты машынай
І гэтак марыў паляцець цяпер...

Я выпаў, каб растаць ў тваіх далонях,
Каб бруд сваёю шчырасцю накрыць,
А ты пусціў табун сталёвых коней,
Каб капытамі ўшчэнт мяне разбіць...

І я растаў... і сплыў вадой у нетры,
І вільгаццю расплыўся у паветры...