Былые рынки. - Из С. И. Граховского

Анатолий Слободянюк
(с белорусского)
---------------------
Пахли рынки конским потом,
воском, яблоками, медом,
пахли воблой и рогожей,
свежевыделанной кожей.
Пахли рынки горьким хреном
и соленым огурцом,
мокрым лыком, свежим сеном,
сыром, маслом, леденцом…
Пахли кирзою и хромом,
и кужельным полотном,
и живым лупатым сомом,
и забористым вином.
Конопляными платками
и пеньковыми мотками
пахло здесь во все часы.
И висел здесь облаками
дух домашней колбасы.
Пахло бубликами с маком,
раскупаемых с размахом.
И соломой пахло сало,
что с краев лотка свисало.
В центре рынка, спозаранку
старый дед крутил шарманку.
Пахли рынки разным варом,
клеем, дегтем, скипидаром.
Зазывалы пахли бражкой.
В Нижнем рынке и в Суражском,
как на общую потребу,
поднялись оглобли к небу,
словно руки. И сдаётся,
будто рынок в плен сдаётся.
На оглоблях расцвели:
ведра, сита, кошели…
Пахло рынком всё до капли,
только деньги здесь не пахли.
Плачет баба в тонкой шале,
всех цыган вовсю кляня,
голосит: «коня украли,
на глазах, средь бела дня».
…Пролетело много лет.
Рынки есть, а духа нет
----------------------

КОЛІШНІЯ  РЫНКІ
(Сяргей Грахоўскі)

Пахлі рынкі конскім потам,
Воскам, яблыкамі, мёдам,
Таранамі, і рагожай,
I замшэлай агарожай.
Пахлі рынкі горкім хрэнам
I салёным агурком,
Мокрым лыкам, свежым сенам,
Кропам, сырам, малаком.
Пахлі хусткай-канаплянкай
I капустай-шаткаванкай,
Сырамяцінай і хромам
I жывым лупатым сомам.
Пахлі рынкі суравізнай
I кужэльным палатном.
Селядцамі і старызнай,
I вяндлінай, і віном.
На трынозе сярод рынку
Дзед круціў сваю катрынку.
Пахлі рынкі ёлкім салам
I падпітым зазывалам,
Лоем, дзёгцем, шкіпінарам,
Клеем, дратваю і варам.
Пахлі бублікамі з макам,
Што пахрумствалі са смакам.
Смольным духам пахлі ражкі,
А саломаю — брылі.
Ніжні рынак і Суражскі,
Быццам рукі, паднялі
Ўсе аглоблі, і здаецца —
Рынак у палон здаецца.
Па аглоблях — то рашоты,
To кашэль свае работы.
Пахлі гумаю галёшы
I не пахлі толькі грошы.
Баба румзала ў хусцінку,
Што згубіўся конь на рынку.
Каб не ўкралі цыганы,
He было б яму цаны. …
Зніклі рынкі і даўно
Нават духу не чутно.
---------------------