Вадзянiк

Ивета Витко
Таўчэцца гуртам машкара
Над сіняй возера вадзіцай,
Катуе спёка лес зрання,
І ад таго яму не спіцца.

Чарот ледзь чутна шапаціць,
У нябёсах сініх сонца ззяе,
Над возерам каршун ляціць,
Ахвяру пільна выглядае.

Сядзіць пануры вадзянік
Сярод азёрнае прасторы,
Пракляцці людзям шле ўслых,
Бо трэцці дзень ён не ў гуморы.

Няма тапельніц ужо год
(Не ходзяць дзеўкі ў лес купацца),
І вадзянік з такіх нагод
Пачаў на род людскі злавацца.