Родны дом

Татьяна Куцухо 2
Родны дом, што ж не снішся ты мне?
Не магу на Радзіму вярнуцца.
Я так рада была б, каб у сне
Да цябе я змагла дакрануцца.

Але ты ўсё далей і далей
Адыходзіш у светлыя мроі.
Ды на сэрцы не будзе лягчэй,
Хоць, здаецца, жыву я ў спакоі.

Не сустрэнеш ніколі мяне
Смачным пахам гарачага хлеба,
Не адчыніш скрыпучых дзвярэй –
Прыязджаць больш не маю патрэбы.

Там ніхто не чакае мяне,
Там чужое, не роднае сэрцу.
Толькі сумам душу ахіне,
І не вытрымаць болю, здаецца.