Зубры

Вера Стасенко
Вера Стасенка
Вір жыцця шуміць пад небам,
Жытні ранак корміць хлебам,
Гоніць вершы на палеткі,
На лугі і на ўзлескі.

Летні цыкл сагрэе пушчы.
Зубры тонуць у роднай гушчы.
Елкі абдымаюць дзетак,
Што хаваюцца між ветак.

Дрэвы ў лесе быццам вежы.
Зубры аглядаюць межы:
Добра сочуць, ды ўпарта
Лес пільнуюць, нібы варта.

З ветрам стала ліхаманка...
Паміж зубраў перабранка
Нават з дрэў злятае дранка.
Уздоўж кладуцца гузы шпарка.

Бор чаруе ўсіх, вітае.
Промнік зубраў сустракае.
Сонца волатаў шукае.
Рэха спевам дзень гукае!
21.07.2023