I а другой апанавала поуня...

Василь Гардзиенак
І а другой апанавала поўня
Мяне і ўраз прымусіла пісаць,
Адлюдніку зрабіла вечар помным,
Бо ноччу не паспеў той вечар стаць,

Бо ён цягнуўся з першае цямноты,
Пакуль пад снегам спалі верасы,
Пакуль лавіла поўня у цянёты
Ўсе тыя зоркі, што хавала сінь.

Хацела стаць адзінаю, ярчэла,
Каб я зусім на іншых не глядзеў,
Паказвала аголенае цела,
А я глядзець на сорам не хацеў...

Хаця бы хмарай нейкаю накрыла
Ці даланёй, няхай чужой рукі,
І я б пусціўся да цябе на крылах,
І завітаў на тыя берагі.

На тыя берагі, дзе можна ўдосталь
Надыхацца прастораю нябёс,
Дзе тояцца міжзоркавыя кросны,
Сатканыя у невычэрпны лёс.

Але між зор з табой нам не басцяцца,
Згарэлі крылы у святле тваім,
І пэўна мы не будзем удваіх...
Дык што ж цяпер у сорам твой ўглядацца...