Валошкавы настрой

Вера Стасенко
Валошкі ды рамонкі
красуюць у збажыне.
Глядзяць даўно аблокі
на квецень у расе.
Праменьчыкі гуляюць
па сцежачках зямных,
Бы пэндзлямі малююць
пейзажныя лісты...

Настрой зіхціць, як зорка.
І льецца спеў з нябёс.
Прыгожая вясёлка
падорыць шчыры лёс.
11.02.2024