Бацька

Валерий Хотеев
Ляціць душа над полем жаху,
На скрыжаванні перамоў.
Як птушка, з усяго размаху
Аб неба стукнецца і – зноў
Камнем уніз.
Праз перамовы,
Брудную няўмольнасць ранку,
Да хлопцаў –
Мёртвыя галовы
Бялеюць ціха ў люцы танку.

І зноў – наверх не сваёй волей.
І зноў уніз да Брэдлі тога.
Дзе сын яго,
Абраўшы долей
Бацьказабойства,
Славіў бога.



— Сынок, я не страляў... –
Звіняць як струны перамовы –
— Я стаў, сынок, я не страляў...
— Дык што з таго? –
і стрэл у адмову...



Хвіліна. Дзве.
І сын таксама
Паплыў над чорнаю ракою.
І разам з бацькам стаў ля брамы,
Закрыўшы твар адной рукою.

Адной, бо за руку другую
Трымае бацька.
Як малога.
І просіць, просіць, просіць, просіць
Да сына літасці ў Бога.