Наламалi брАткi дроу

Людмила Шаблыко
Неяк раз набралісь хлопцы-
Беларусь давай дзяліць...
Кожны з іх хацеў паболей
Той  зямліцы  адхапіць.
Яны турзалісь,скубліся,
Ды  ніяк  не падзяліць,
Падыйшла да іх суседка
І давай  жа іх "лячыць".
Яна дрынам  іх  ганяла
Вакол "п’янага"  сталА,
А  яны  паўзлі  як  змеі
І   шыпелі  ўсе  са  зла.
Так прасілісь у суседкі
Сваю  літасць праявіць,
А  яна хрысціла палкай,
Каб  дзялёжку супыніць.
Працверазелі тыя хлопцы
Ды пайшлі хутчэй дамоў,   
Гэтак  сорамна ім стала,
Наламалі  брАткі  дроў…