Незвычайна

Василий Азоронок
(на белорусском языке)

На бярозе вырас грыб –
Жоўценькі, “гарлачык”,
Чалавек, ты не прывык
Жыць з такім багаццем?

Снег вакол, бялёс абшар,
А ён крые кодам:
Што прасторы – не цяжар
З дрэвам ды прыплодам.

Недарэмна вырас ён -
Красачны, прывабны –
Як янтарны эталон:
З наваколлем зладны.

Прыдуць з вёскі, з-за шашы,
Мужныя сяляне,
Паглядзяць: а ён жывы!
Яркай плямай раіць.

Ў параўнанні са слязой,
Што цячэ па вуснах,
Грыб з  абветраных бяроз -
Абярэг ад хлусняў.


Як у свеце, на Зямлі
Розныя народы,
Так на целе, на камлі
Дар маці - прыроды…

Здымак Уладзіміра Шушкевіча.


02.03/24